8 кастрычніка вядомы расійскі сайт «Кінапошук» быў прэзентаваны ў абноўленым фармаце. Але не абыйшлося і без дзівосаў.

Увогуле, сам факт рэдызайну выклікаў хвалю крытыкі ў карыстальнікаў. Людзі скардзяцца на нязручнасць, незразумеласць і проста на няўдалы выгляд новага сайту. Да таго ж, цяпер, каб пакідаць каментары ці адзнакі, трэба мець яндэкс-акаўнт. Тлумачыцца гэта тым, што менавіта кампанія «Яндэкс» і выкупіла «Кінапошук». Новая функцыя, магчымасць глядзець кіно анлайн наўпрост на сайце, прайшла амаль незаўважаным на тле крытыкі.

Да таго ж, шэраг фільмаў змянілі свае адзнакі, якія ім выстаўлялі карыстальнікі. Цікава, што пакуль наведвальнікі адзначылі нечаканы рост рэйтынгу некалькіх расейскіх стужак.

«Першы беларускі блокбастэр» таксама раптам набыў папулярнасць. У фільма «Мы, браты» яшчэ тыдзень таму рэйтынг складаў прыкладна 2 балы з 10. А сёння «Кінапошук» упэўнена паказвае адзнаку ў 7,7 балаў.

Для параўнання: гэта ўсяго толькі на 0,3 балы менш, чым у знакамітай стужкі «Зорныя войны», ці класічных шэдэўраў Федэрыка Феліні. Вось ён, поспех?

Паведамляецца, што стужку ацанілі больш за 1600 чалавек, але праглядзець дынаміку галасавання немагчыма, ва ўсякім выпадку пакуль што. Прычым, у «Яндэксе» заявілі, што перайшлі на новы алгарытм падліку рэйтынгу, пасля чаго ацэнкі некаторых фільмаў былі пералічаныя.

«Цяпер на значэнне ацэнкі фільма ўплываюць галасы большай колькасці карыстальнікаў. Новы алгарытм ўзмоцніць абарону рэйтынгу ад знешніх накрутак», сцвярджаюць у «Яндэксе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?