09.10.2015 / 14:42

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй 7

catholic.by

«Глыбокапаважаная Святлана Аляксандраўна! Знаходзячыся ў Вечным горадзе, Рыме, i прымаючы ўдзел у Сiнодзе Бiскупаў на тэму «Паклiканне i мiсiя сям’i ў Касцёле i сучасным свеце», я з вялiкай радасцю ўспрыняў вестку аб прысуджэннi Вам Нобелеўскай прэмii ў галiне лiтаратуры за 2015 год.

Вашы прасякнутыя пачуццямi цярпення i гуманiзму лiтаратурныя творы атрымалi найвышэйшую ацэнку. Гэта прызнанне Вашай лiтаратурнай дзейнасцi на сусветным узроўнi, а таксама вялiкi гонар для нашай багатай на таленты Бацькаўшчыны Беларусi.

Упэўнены, што такая высокая мiжнародная ўзнагарода стане для Вас новым натхненнем у далейшай творчай дзейнасцi, дапаможа ў выхаваннi новых пакаленняў лiтаратараў-гуманiстаў i заахвоцiць нашых суайчыннiкаў iмкнуцца да новых вышыняў у галiнах навукi, тэхналогii, культуры, мастацтва, лiтаратуры i iншых сферах дзейнасцi чалавека. Ад усяго сэрца вiншую Вас, як першага беларускага лаўрэата Нобеля, i жадаю Божага благаслаўлення».

З павагай i малiтвай аб Вашым служэннi Беларусi

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi, старшыня Канферэнцыi Каталiцкіх Бiскупаў у Беларусi

0
Дзядзька у Вiльнi / Адказаць
09.10.2015 / 17:09
А ад РэПэЦэ нiхто не павiншуе? Ня з той краiны лаўрыят, га?
0
Няхлюй / Адказаць
09.10.2015 / 19:24
Павіншаваў, бо думае, што яна - полька, таму што прозьвішча на -іч.
0
інжынер зь менску / Адказаць
09.10.2015 / 19:58
Няхлюй, думаюць галавой а вушамі слухаюць
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру