president.gov.by

president.gov.by

У Беларусі будуецца самая бяспечная і сучасная АЭС у свеце. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Сяргеем Кірыенкам.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што рашэнне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі прымалася ў няпростай сітуацыі, у беларусаў яшчэ жывая памяць аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. «І мы дамовіліся, што пабудуем самую лепшую станцыю. І будзем яе будаваць, як прыклад іншым, на высокім узроўні», — сказаў беларускі лідар.

«Спецыялісты, якіх мы прыцягнулі не толькі з Беларусі, з усяго свету, робяць адно заключэнне, што нідзе так не будавалася станцыя, як у нас», — адзначыў ён.

Лукашэнка падзякаваў Сяргею Кірыенку за чулыя адносіны да Беларусі і абавязковасць. «Думаю, што беларусы атрымаюць выдатную станцыю. І гэта будзе нават нейкі новы этап у будаўніцтве атамных станцый і для Расійскай Федэрацыі, якая з'яўляецца вядучай краінай па мірнаму атаму», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі задзейнічаны не толькі будаўнічыя арганізацыі, але і прамысловыя прадпрыемствы, што з'яўляецца для іх добрай дапамогай у няпростыя часы. Сяргей Кірыенка у сваю чаргу пацвердзіў, што Беларуская АЭС будзе самая бяспечная, у першую чаргу, і самая сучасная атамная станцыя пакалення 3+. «Аналагаў гэтай станцыі няма пакуль у свеце, гэта самая сучасная, самая бяспечная, - сказаў ён. - Абсалютны прыярытэт аддаецца бяспекі, якасці».

Сяргей Кірыенка адзначыў добрую працу беларускіх падрадных арганізацый. «Гэта цяжкая праца, але яны моцна набралі кваліфікацыю, вопыт», - канстатаваў ён. Пры гэтым кіраўнік «Расатама» дадаў, што беларускія арганізацыі, і будаўнічыя, і вырабляюць абсталяванне, будуць запатрабаваныя ў далейшым пры будаўніцтве іншых атамных электрастанцый у свеце, замовы на якія ўжо маюцца ў гэтай расійскай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?