Цяпер творы лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў сярэдняй школе не праходзяць ні ў асноўнай праграме, ні па пазакласным чытанні. Але хутка старшакласнікі прачытаюць «Цынкавых хлопчыкаў» і «Чарнобыльскую малітву».

— Творчасць Святланы Алексіевіч вывучаецца на філалагічных факультэтах беларускіх універсітэтаў. Менавіта з яе імя студэнты пачынаюць вывучэнне рускамоўнай літаратуры Беларусі XX ст., — распавялі kp.by ў Міністэрстве адукацыі.

Мяркуючы па ўсім, вернецца пісьменніца і ў сярэднюю школу. Міністэрства адукацыі збіраецца ўключыць яе «Чарнобыльскую малітву» і «Цынкавыя хлопчыкі» ў праграму па літаратуры.

— У сувязі з пераходам на профільнае навучанне, сёлета пераглядаюцца навучальныя праграмы для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. У праект праграмы для 11-класнікаў, якія вучацца як на павышаным, так і базавым узроўні, у раздзеле «Рускамоўныя пісьменнікі Беларусі» прапанавана два творы для вывучэння творчасці лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, — заявілі ў Міністэрстве адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?