Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў не стаў каментаваць БелаПАН прысуджэнне беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч 8 кастрычніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Сустрэцца з міністрам удалося 9 кастрычніка ў Мінску пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй «Беларусы Расіі». Чыноўнік не стаў каментаваць прысуджэнне прэміі Алексіевіч, спаслаўшыся на тое, што ў яго няма часу.

Варта адзначыць, што ў гэты ж дзень на сайце Мінкультуры з'явілася кароткае віншаванне. «Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь шчыра віншуе Алексіевіч Святлану Аляксандраўну з атрыманнем высокай узнагароды — Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Жадаем шчасця і дабрабыту, невычэрпнага натхнення, новых творчых планаў і дасягненняў на карысць айчыннай культуры», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0