09.10.2015 / 23:52

Дзе ж вы раней былі? Славакія – Беларусь – 0:1 8

Зборная Беларусі атрымала перамогу ў дзявятым туры адборачнага турніра да чэмпіянату Еўропы над камандай Славакіі. Праўда, перад гэтым нашы хлопцы ўжо згубілі ўсе шанцы на выхад на Еўра-2016.

Адзіны гол беларусы забілі на 34-ай хвіліне. Пасля розыгрыша кутняга адзначыўся Станіслаў Драгун, узяўшы ў дапамогу рыкашэт ад абаронцы славакаў.

У другім тайме беларусы засталіся ў меншасці. За дзве жоўтыя карткі быў выдалены капітан Аляксандр Мартыновіч. Абаронца схапіў дзве карткі за восем хвілін.

Пасля гэтага беларусы цалкам прыціснуліся да сваіх варот. Некалькі разоў проста бліскучае майстэрства прадэманстраваў брамнік Гарбуноў, а аднойчы за нашых згуляла штанга. Тытанічныя намаганнямі Беларусь усё ж адстаяла гэтую перамогу.

Не надта дапамагла гэтая перамога і зборнай Украіны, бо ў апошнім туры яны сустракаюцца з Іспаніяй, а Славакія – з Люксембургам.

Сітуацыя ў групе выглядае так: Іспанія – 24 пункты, Славакія, Украіна – па 19, Беларусь – 10, Люксембург – 4, Македонія – 3.

Беларусь заключны матч гэтага адбору правядзе 12 кастрычніка ў Барысаве супраць Македоніі.

ЗП

0
Filifion / Адказаць
10.10.2015 / 00:04
Dzie byli-dzie byli ! Tamsama dzie i ciapier byli. Možna padumac kamanda pakazvala kiepskuju huļniu u praihranych damašnich matčach z Ukrainaj, Hišpanijaj dy toj ža Slavakijaj. Huliali dobra, nie fartunila krychu. Dziakuj bohu da kiraunictva kamandaj pryjšli našy treniery, spačatku Kandrac`jeu, ciapier Chackievič ! Bo pieryjad kiravaņnia Štanhie - to byu pieryjad stahnacyi i biesprasvietu, plady jakoha ciapier i pažynali... Nu, ničoha, liod kranuusia. Usio u kamandy atrymajecca !!!
0
Niemand / Адказаць
10.10.2015 / 00:53
ДЗЯКУЙ! Дзякуй хлопцам, дзякуй Аляксандру Мікалаевічу! Выстаяць паўгадзіны ўдзесяцёх у такой гульні - гэта, практычна, подзвіг. П.С. А шампанскае, каб не сапсавалася, славакі могуць перадаць українцям. :)))
0
liashkou / Адказаць
10.10.2015 / 09:42
Мо часьцей трэба склад зборнай зьмяняць? Выдатны вынік! Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру