У ЗША школьную настаўніцу прысудзілі да дзесяці гадоў зняволення за сэксуальныя адносіны з вучнямі.
Суд устанавіў, што 25-гадовая Рэйчэл Баўэр, якая выкладала ў школе горада Франкстан, штат Тэхас, адпраўляла вучням свае інтымныя фатаграфіі. Акрамя таго, як вынікае з прысуду, Бауэр ўступіла ў сэксуальную сувязь з адным з вучняў.
Настаўніцу таксама прызналі вінаватай у сэксуальным гвалце ў дачыненні да непаўналетніх і прысудзілі за гэта да дзесяці гадоў умоўна — гэтую частку пакарання Баўэр будзе адбываць ужо пасля выхаду з турмы. Сама Баўэр прызнала віну, паведаміўшы аб сэксуальнай сувязі з трыма сваімі вучнямі: хлопчыкамі 14, 16 і 17 гадоў.
У пачатку ліпеня быў вынесены прысуд у дачыненні да іншай амерыканскай настаўніцы, справа якой атрымала вялікі рэзананс. 30-гадовая Джэніфер Фіхтэр з Фларыды была прысуджаная да 22 гадоў турмы за сэкс з вучнямі.
Тады Фіхтэр арыштавалі пасля таго як маці аднаго з вучняў выявіла ў тэлефоне сына любоўныя пасланні ад выкладчыка.
Гэта не першыя выпадкі вынясення прысуду ў дачыненні да выкладчыкаў, абвінавачаных у спакушэнні малалетніх. Так, у 2005 выкладчык з Фларыды Дэбра Лафаў атрымала тры гады хатняга арышту і сем гадоў выпрабавальнага тэрміну за спакушэнне 14-гадовага маладога чалавека.