«Я не пайду на выбары», — заявіла нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч на сваёй першай прэс-канферэнцыі пасля абвяшчэння ўзнагароды.

Прэс-канферэнцыя адбылася 8 кастрычніка ў Рэдакцыі газеты «Наша Ніва».

«Не пайду на выбары таму, бо мы ж з вамі ведаем, хто пераможа, — патлумачыла яна. — Напэўна, у яго будзе 76%. Я так думаю. Ён паглядзіць на настроі грамадзтва і прыкіне, колькі можна», — пажартавала яна.

У той жа час яна знайшла добрыя словы для адзінага з кандыдатаў, які паходзіць з нелукашэнкаўскіх структур.

«Калі б я пайшла, галасавала б за Караткевіч. З жаночай салідарнасці, — патлумачыла Алексіевіч. — З-за таго, што я бачу нармальны твар, чую нармальную лексіку, якой я абсалютна ня чую ад мужчын-палітыкаў. Нармальныя касцюмы, нармальныя рэакцыя. Тое, чаго ў мужчын-палітыкаў няма. Дый і проста з-за таго, што нейкія спадзевы. Гэта быў бы новы паварот у нашым жыцці», — адзначыла яна.

Поўнае відэа прэс-канферэнцыі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?