Увечары 10 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Мінску Елісея Караткевіча, сына кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч. 12-гадовы хлопец вяртаўся з кінатэатра з сябрам і вырашыў сарваць агітацыйны плакат кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча, які вісеў на выбарчым стэндзе.

фота Змітра Лукашука

фота Змітра Лукашука

«Мы размаўлялі з супрацоўнікам міліцыі, які яго затрымліваў. Яны перапісалі дадзеныя сына і адпусцілі яго. Я ўжо патлумачыла Елісею, што так рабіць нельга. Але гэта, відаць, гены яго бацькі-зуброўца», — расказвае Таццяна Караткевіч Еўрарадыё.

Пасля гутаркі Елісея Караткевіча адпусцілі дадому. Міліцыянеры таксама паведамілі Таццяне Караткевіч, што ўвечары наведаюць яе і правядуць яшчэ адну тлумачальную гутарку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?