На пецярбургскім «Пятым канале» выпадкова «скрыжавалі» сюжэты пра акцёра, які грае Гітлера, і сустрэчу Уладзіміра Пуціна з настаўнікамі.
У выпуску праграмы «Сейчас» ад 8 кастрычніка збіраліся паказаць сюжэт пра акцёра, які месяц ездзіў па Германіі ў вобразе Адольфа Гітлера і камунікаваў з простымі людзьмі.
«І сустракалі яго як правадыра, якому было на што паскардзіцца. Віталь Чачухін прыгледзеўся, ці ігра ўсё гэта?» — сказалі вядучыя перадачы, анансуючы сюжэт.
Праўда, замест сюжэта пра акцёра ў эфір пайшоў іншы — пра Пуціна, які сустрэўся з лаўрэатамі конкурсу «Настаўнік года». Відэа з расійскім прэзідэнтам некалькі секунд суправаджалася подпісам «Прагулкі з Гітлерам».