паводле нашых зьвестак, у міністра інсульт, яго стан ацэньваецца як цяжкі.
У прэс‑службе Міністэрства фінансаў паведамілі, што Мікалай Корбут знаходзіцца на бальнічным.
«Міністар на бальнічным. Гэта ўсё, што мы можам паведаміць. Усё астатняе — прыватнае жыцьцё. Ніякіх падрабязнасьцяў паведамляцть ня будзем», — сказалі ў прэс‑службе Мінфіна.
У прыёмным аддзяленьні Рэспубліканскім бальніцы на пытаньне пра паступленьні Корбута выклікаў зацяжную паўзу, потым адказалі: «Такую інфармацыю мы паведаміць ня можам».
Мікалай Корбут нарадзіўся 1 лістапада 1948 г. у в. Гутніца на Случчыне. Міністэрства фінансаў узначальвае з 1997 г. Узначальвае таксама Беларускую фэдэрацыю гімнастыкі.