Сёньня Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця, паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

Ломаць праінфармаваў Лукашэнку адносна сытуацыі з рэалізацыяй у краіне нафтапрадуктаў. Камітэт выявіў істотныя злоўжываньні ў гэтай сфэры. Так, два гуртовыя дастаўшчыкі паліва нанесьлі дзяржаве ўрон у 40 мільярдаў рублёў. Гэтая лічба амаль роўная той, якая за два першы месяцы сёлета паступіла ў дзяржаўны бюджэт — 42,3 мільярды рублёў.

Лукашэнка, паведамляецца, даў загад «узмоцніць кантроль за рэалізацыяй нафтапрадуктаў».

Як лічаць пэўныя экспэрты, менавіта жаданьне Камітэту дзяржаўнага кантролю праверыць нафтавы рынак выклікала хвалю чутак і кампрамату вакол асобы Зянона Ломаця, якія пастаянна зьяўляліся ў пачатку зімы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?