Выбарчы ўчастак №40, 34

Выбарчыя ўчасткі знаходзяцца на Трактарным заводзе у ДК «Трактар». На ўваходзе нас сустрэла выязная камісія, якая несла скрыню. 

На ўваходзе нас сустрэў аркестр:

На ўваходзе грае аркестр, знутры знаходзіцца буфет, піва ўсяго па 9 тысяч за 0,5 л.

Бабуля Галіна чакае выступу ансамблю. «Я не прыйшла галасаваць, а хачу паслухаць беларускі ансамбль».

На выбарчым участку №40 раздаюць шакаладкі «Алёнка». Калі мы падышлі да членаў выбарчай камісіі, яны схавалі іх. 

— У вас што, некая акцыя з шакаладкамі?

— Ніякіх акцый, мы даём іх толькі дзецям, таму што гэта нашая будучыня.

Сярод назіральнікаў прысутнічае Вольга Мікалайчык. Адзін з членаў камісіі сказаў ёй, што шакаладкі набываў ён сам за свае грошы. На пытанне, адкуль у яго такія грошы, бо шакаладак было больш за тысячу, яна адказу не атрымала. 

Участак №19

Самы вялікі па колькасці выбаршчыкаў участак. Справа ў тым, што прагаласаваўшым давалі жэтоны, якія даюць магчымасць атрымаць «сацыяльня-электаральны» пакунак.

Кісель, газаваны напой, піва і кава пакетаваная — усё, што трэба.

Кісель, газаваны напой, піва і кава пакетаваная — усё, што трэба.

Пасля такіх падарункаў некаторых цягне ў скокі:

Людзі мітусяцца туды-сюды, гандаль ідзе поўным ходам, да піва прадаюць нават рыбку.

Як толькі мы пачалі здымаць нецвярозага мужчыну, які танчыў, да нас падышоў малады міліцыянт і папрасіў нідзе не размяшчаць відэа. Мы яму культурна адмовілі, і ён тут жа папрасіў дакументы, каб перапісаць дадзеныя. Да нас падышоў другі міліцыянт і сказаў: «Слухай, калі гэта СМІ, адпусці іх і ўсё. О, а вы з «Нашай Нівы», я калісьці пісаў вам. У вас штат змяніўся, я вас раней не бачыў».

Зноў пераблытаўшы НН з сельскагаспадарчай газетай «Беларуская ніва», міліцыянт перапісаў дадзеныя і сышоў.

Участак №19

Тут вялікі аншлаг у буфеце, нізкія цэны, ветлівыя прадавачкі прапанавалі нам не набываць ваду, а ўзяць бясплатна, нягледзячы на тое, што мы і не галасавалі. 

Пакуль бегалі, вырашылі набыць мінералкі, дык прадавачкі цэлую бутэльку бясплатна далі! Як аказалася, выбаршчыкам таксама даюць бясплатна мінералку і піражок.

Здзвіла маленькая колькасць людзей, якая менавіта галасуе. Склалася ўражанне, што ўсе прыйшлі ў буфет. 

Маці прыйшла галасаваць, а дзяўчынка весяліць камісію. 

Маці прыйшла галасаваць, а дзяўчынка весяліць камісію. 

Участкі №47 і №48 

Самая гарачая вечарына адбывалася на прыступках ДК МАЗ. Там і бойкі, і свята, шашлыкі і гарэлка. 

Знутры чамусьці ўсё наадварот: усё прыгожа, з іголачкі адзетая выбарчая камісія. З намі імкнуліся размаўляць па-беларуску. Вялікі ўчастак — бачна, што аб'ядналі шмат вуліц, таму і камісія вялікая.

Два ўчасткі знаходзяцца насупраць адзін аднаго. Мы зарэгістравалася на участку 48 і сталі фатаграфаваць абодва ўчасткі. Тут да нас падышла старшыня камісіі ўчастка №47 і папрасіла зарэгістравацца яшчэ і ў іх. «Не смейцеся», — заявіла старшыня.

Участак №23

Душэўны ўчастак. Старшыня камісіі размаўляла на чыстай беларускай мове, была вельмі ветлівая. Праўда, людзей неяк няшмат. Нават сталоўка пустая.

Вучні каледжа выставілі на паказ свае працы: праекты ўласных і шматпавярховых дамоў. 

— Ці прадаяце свае праекты ўласных дамоў чыноўнікам? 

— Ну, бывае.

— А за каго галасавалі?

— Гэта вельмі прыватнае пытанне.

У выбаршчыцы былі праблемы са зрокам, таму член камісіі прыадкрыла шторку, каб ёй было бачна.

У выбаршчыцы былі праблемы са зрокам, таму член камісіі прыадкрыла шторку, каб ёй было бачна.

Участак №22

Самы грубы ўчастак. «Зараз нас будуць здымаць» — такімі словамі па-беларуску за нашымі спінамі сустрэў адзін з членаў камісіі. Старшыня камісіі разглядаў нашыя дакументы хвілін 10. Але калі ён узяў лупу і пачаў разглядаць нашыя дакументы яшчэ пільней, то гэта выклікала толькі вялікую ўсмешку.

Людзей было няшмат, разы ў тры больш было алкаголю на паліцах. Вырашылі паразмаўляць з прадавачкамі.

— Мы ўчора да ночы тут усё расстаўлялі.

— Вам хоць заплоцяць за гэта?

— Ну, будзем спадзявацца.

Сапраўды, экспазіцыя бананаў, з якіх звешваўся вінаград, проста ўражвала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?