Рух «За Свабоду» перад гэтымі выбарамі запусціў так званы «Палітычны таталізатар». Кожны мог зрабіць свой прагноз на працэнт, які атрымае кожны з кандыдатамі, яўку і колькасць несапраўдным бюлетэняў.
Чалавек, прагноз якога будзе найбольш блізкім да правільнага, атрымае ў падарунак тэлефон Samsung Galaxy Grand Prime.
Агулам у прагнозе ўзяло ўдзел 569 чалавек. Сярэднія дадзеныя пакуль такія: Аляксандр Лукашэнка – 74%, Таццяна Караткевіч – 12%, Супраць усіх – 6%, Сяргей Гайдукевіч – 4%, Мікалай Улаховіч – 3%.
Паглядзім, наколькі яны будуць блізкія да звестак ЦВК.