У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла ў гасцях маскоўскаму ЦСКА з лікам 1:2 (0:1, 1:0, 0:1).
«Дынма» займае 8-ы радок у Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч — 13 кастрычніка ў гасцях супраць «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад). Затым — гульні ў Новасібірску, Новакузнецку, Хабараўску і Уладзівастоку.
Пасля будзе адразу восем матчаў у Мінску — з 26 кастрычніка па 16 лістапада:
«Слован», «Металург», «Салават Юлаеў», «Дынама» Рыга, «Медвешчак», зноў «Слован», «Дынама» Масква, «Віцязь».