11.10.2015 / 21:57

На мінскім участку, дзе камісіяй кіруе мультымільянер Тапузідзіс, 20% «супраць усіх» 5

Мінск, Сухарава. Сталічная школа №199.

Выбарчую камісію тут узначальвае асабіста мультымільянер Павел Тапузідзіс, чарговы раз вылучаны на гэты ўчастак «ад працоўнага калектыва бухгалтэрыі «Тытунь-Інвест».

За падлікам галасоў тут сачыў карэспандэнт «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч. 

І вось агучаныя вынікі.

Лукашэнка 65%, Караткевіч 5,5%, Гайдукевіч і Улаховіч па 4%. Супраць усіх — 20%.

Па беларускіх мерках, гэта сапраўдная перамога кандыдата «супраць усіх».

Бачныя былі толькі задніцы лічыльнікаў, праверыць абвешчаныя лічбы немагчыма.

Ягор Марціновіч

0
Михаил / Адказаць
11.10.2015 / 22:12
Я голосовал против всех также, думаю Лукашенко победил с этими цифрами.
0
Юрыст / Адказаць
12.10.2015 / 08:51
2 Михаил На сапраўдных выбарах не "думаюць", а лічаць галасы, публічна абвяшчаючы зьмест кожнага бюлетэня!
0
Кастусь Шыталь / Адказаць
12.10.2015 / 13:32
На выбарах 2010 года я назіраў за падлікам галасоў на ўчастку ў школе №2 у Глыбокім. Камісія дазволіла мне падсесці даволі блізка да стала, і я мог бачыць частку бюлетэняў. Чальцы камісіі складвалі ў адну стопку бюлетэні з птушачкай каля прозвішча Лукашэнкі, у другую - усе іншыя. І я магу сказаць, што за "супраць усіх" галасавала значна болей людзей, чым за любога з альтэрнатыўных кандыдатаў. Праўда, ад "супраць усіх" найбольш галасоў і аднялі пры фальсіфікацыях. За Лукашэнку напісалі 80% (у дзень галасавання за яго было 55-60%, бо першы стос быў крышку вышэйшы, чым другі). Другое месца аддалі Някляеву - 8 ці 10%. Але "супраць усіх" было болей, чым за Някляева, я гэта добра бачыў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру