15.03.2008 / 15:28

Аўтамабілісты пратэстуюць супраць свавольства ДАІ 31

Акцыю ля гіпэр-маркета "ProStore" наведала фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч.

Да гіпэрмаркету "ProStore" сёньня зранку прыехалі некалькі дзесяткаў аўто, аздобленых белымі і чорнымі стужкамі, а таксама плякатамі і налепкамі з надпісам «Жывы шчыт». Аўтамабілісты такім чынам пратэставалі супраць дзеяньняў даішнікаў, якія для спыненьня п'янага кіроўцы выставілі на трасе жывы шчыт з цывільных аўто.

Прысутныя падпісаліся пад зваротам да прэзыдэнта краіны, Савету міністраў, Канстытуцыйнага суду с патрабаваньнем разабраць здарэньне і пакараць вінаватых. Пра падрабязнасьці здарэньня расказаў адзін з пацярпелых, Юры Пашкевіч. За аўтамабілістамі назіралі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным.

Між тым, стала вядома, што віноўнік аварыі ніколі ня меў правоў на кіраваньне аўтамабілем, але за рулём ужо 7 год. Больш таго, 27-гадовы Раман быў тройчы судзімы (у тым ліку за ўгон аўто), адседзеў агулам больш за 10 год.

Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia DarashkevichЮры Пашкевіч, пацярпелы. У ягонай машыне ў момант здарэньня знаходзілася жонка і дачка. Страхавая кампанія ўжо паведаміла, што ягоны BMW не падлягае рамонту
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich
Photo by Julia Darashkevich

0
Саянаў / Адказаць
15.03.2008 / 15:56
Цікава,што ніхто там не пратэставаў супраць п`янства за стырном. Робіцца ўражаньне,што ДАІ перашкаджае нармальнаму руху спрэс законапаслухмяных кіроўцаў. Ніхто ня хоча згадаць на тое,што здарэньне адбылося перш за ўсё па віне п`янага кіроўцы. І толькі яго! Здарэньне выявіла паўнейшую прафэсыйную непадрыхтаванасьць асобных службоўцаў са складу ДАІ. Але гэта ўжо іншая (другасная) праблема,якая бязумоўна ж будзе выпраўленай. Цікава,а калі б ДАІшнікі не зьвярнулі б увагі на той "Гольф",і ён, працягваючы далейшы рух, нарабіў бы бяды (наляцеў бы на таго ж Пашкевіча), ці выйшлі б тыя разумнікі з пратэстамі??? Даішнікаў пакараюць,хібы выправяць,зробяць высновы. Але ж п`янства за стырном застанецца. Упэўнены,бо ніхто супраць яго не пратэстуе з чорнымі стужкамі на антэнах сваіх аўто...А значыць пАра пайшла ў сьвісток,будзем чакаць наступнага жахлівага здарэньня. І,як заўсёды,вінаватымі будуць канешне ж ДАІшнікі...
0
МЗ / Адказаць
15.03.2008 / 16:02
Дзякуй, Юля, за цікавы фотарэпартаж. НН, як заўсёды, вельмі аператыўная і ў цэнтры падзей.
0
Рычард / Адказаць
15.03.2008 / 16:39
так паступова людзі розных колаў агульных прыкметаў гуртуюцца вакол сваіх праблемаў. //адзін з першых прызнакаў дэмакратыі (улады народа) - "прафсаюзы"/"веча"... моладзь, прадпрымальнікі, кіроўцы, ... па кім наступным лясьне??? добра, што народ не ссохся. Жыве Беларусь. зараз гэта абсалютна не палітычны лозунг, зараз гэта проста канстатацыя факту. шкада, што людзі абуджаюцца толькі пасьля бяды. але так заўсёды было і будзе. ідуць новыя часіны!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру