У верасні 2015 года спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні са жніўнем на 1,3%, са снежнем 2014 года — на 9,2%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. 

Цэны на харчовыя тавары за месяц выраслі на 1,5%. 

Найбольш істотна падаражэлі: агародніна — на 12%, садавіна — на 10%, алей (акрамя аліўкавага) — на 8,9%, кандытарскія выбары — на 2,3%, чай — на 1,7%, масла жывёльнае, макаронныя вырабы, крупы і бабовыя — на 1,5%, яйкі — на 1,4%. 

Знізіліся цэны на бульбу на 16,8%, на сыры — на 0,2%, на малако і малочныя прадукты — на 0,02%. 

Цэны на нехарчовыя тавары ў верасні ў параўнанні са жніўнем павялічыліся на 1,3%, з пачатку года — на 10,1%. Больш за ўсё падаражэлі: абутак — на 2%, парфумерна-касметычныя вырабы — на 1,9%, медыкаменты — на 1,7%, адзенне — на 1,6%, бытавыя электрапрыборы —- на 1,4%, мэбля — на 1,3%. 

Зніжэння цэн на нехарчовыя тавары ў верасні не зафіксаванае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?