Чатырох з пяці анархістаў, якіх увечары 11 кастрычніка затрымалі блізу Кастрычніцкай плошчы, выпусцілі з Кастрычніцкага РУУС. Пяты яшчэ ў міліцыі. Пра гэта паведаміла праваабаронца, якая з раніцы 12 кастрычніка знаходзілася ў Кастрычніцкім судзе Мінска.

«Актывістаў у суд так і не прывезлі. На іх склалі пратаколы, але, як сказалі ў міліцыі, пратаколы патрабуюць выпраўленьняў, і таму хлопцаў адпусцілі. Калі будуць суды, не сказалі. Толькі ўзялі з іх распіскі, што на позву яны з'явяцца. Лёс пятага з затрыманых пакуль невядомы, высвятляем», — паведаміла праваабаронца.

Увечары 11 кастрычніка непадалёк ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху, якія далучыліся да стыхійнага шэсця людзей, што пратэставалі супраць фальшавання выбараў. Усяго ў шэсці ўзяло ўдзел каля ста чалавек. Сярод затрыманых быў 17-гадовы Ягор Скрабнеўскі, на якога міліцыянты склалі пратакол і адпусцілі.

Актывісты анархісцкага руху, з якімі сёння ішоў разбор у Кастрычніцкім РУУС, пажадалі, каб іх імёны ў СМІ не называліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?