У Ваўкавыску супрацоўнікамі міліцыі затрыманы мужчына 1982 года нараджэння, які нападаў на жанчын, паведамляе Ваўкавыскае РАУС.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, на рахунку падазронага чатыры такія факты, і ва ўсіх выпадках папярэдне ён ужываў спіртныя напоі. Ён цягнуў жанчын, закрываў рот рукамі, але сексуальных дзеянняў не ўчыняў. Магчыма, таму, што пацярпелыя давалі актыўны адпор. 

Як сказаў начальнік крымінальнага вышуку Ваўкавыскага РАУС Руслан Талочка, падазронага ўдалося затрымаць, калі ён хаваўся ў агародзе прыватнага дома пасля звяртання ў міліцыю жанчыны, да якой ён прыйшоў у жыллё.

У мінулым падазроны неаднаразова судзімы, у тым ліку за спробу згвалтавання, і толькі ў жніўні гэтага года вярнуўся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя, дзе лячыўся ад алкагольнай залежнасці. 

Крымінальная справа распачатая за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?