Выбары ў Беларусі, паводле ўражання заходніх краін, не адпавядаюць міжнародным стандартам, аднак можна канстатаваць адсутнасць гвалту ў дачыненні да палітычных праціўнікаў, заявіў кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер у панядзелак пасля сустрэчы замежнапалітычнай рады ЕС.

«У нас ёсць уражанне, што, па-першае, выбары, вядома, не адпавядалі міжнародным стандартам, якіх прытрымліваемся мы самі і з якіх зыходзяць назіральнікі. Аднак з мінулых прэзідэнцкіх выбараў адбыліся змены. Па-першае, гэта тое, што перад выбарамі былі выпушчаныя палітвязні. Мы назіралі, што ў дачыненні да апазіцыі не былі ўчыненыя адкрытыя рэпрэсіі, наадварот, перад выбарамі ўлады адмовіліся ад гвалту», — сказаў Штайнмаер. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0