Украіна не атрымала ад Расавіяцыі тлумачэнняў, на падставе чаго украінскім кампаніям забаранілі лётаць у РФ, і таму цалкам спыняе авіязносіны з Расіяй.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства інфраструктуры Украіны.

«У сувязі з адсутнасцю адказу ад Расавіяцыі з тлумачэннем прычын абмежаванні палётаў украінскім авіякампаніям Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны прыняла рашэнне аб поўным спыненні паветранага руху паміж Украінай і РФ з 25 кастрычніка 2015 года», — гаворыцца ў паведамленні.

У МІУ заявілі, што «такая мера будзе прымененая да ўсіх расійскіх авіякампаній, і будзе дзейнічаць да адмены забаронаў, уведзеных авіяцыйнымі ўладамі РФ адносна ўкраінскіх авіякампаній».

«Пасля адмены забароны расейскім бокам расійскія авіякампаніі, якія не трапілі ў санкцыйны спіс, змогуць ажыццяўляць палёты ва Украіну», — заявілі ў міністэрстве.

Дзяржавіяслубжа ўжо праінфармавала Расавіяцыю аб сваім рашэнні.

Як вядома, 25 верасня Украіна ўвяла санкцыі супраць расійскіх авіякампаній, якія ажыццяўлялі палёты ў Крым. Кіеў матываваў сваё рашэнне двухбаковым пагадненнем, якое дазваляе такі крок у выпадку парушэння перавозчыкамі ўкраінскага заканадаўства.

У той жа час, Расія адказала «люстранымі» забаронамі на палёты пяці украінскім кампаніям, ніяк сваё рашэнне не матывуючы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?