Еўрасаюз пакуль не вырашыў лёс санкцый у дачыненні да Беларусі, паведаміла прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч.

На пытанне БелаПАН, ці сапраўды ёсць рашэнне аб прыпыненні санкцый, Качыянчыч адказала: «Не. Рашэнне пра будучыню абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі павінна быць прынятае да канца кастрычніка».

Яна адзначыла, што беларуская тэма не абмяркоўвалася на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў краін ЕС 12 кастрычніка, аднак вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні згадала пра прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, выступаючы перад міністрамі ў пачатку пасяджэння.

У той жа час расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на дзяржсакратара Францыі па еўрапейскіх справах Арлема Дэзірэ паведаміла, што на пасяджэнні 12 кастрычніка ў Люксембургу Рада ЕС па замежных справах прыняла рашэнне прыпыніць на чатыры месяцы дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі. Агенцтва Асашыэйтэд Прэс прыводзіць выказванне Дэзірэ, які заявіў, што міністры дамовіліся аб прыпыненні санкцый і гэта рашэнне будзе аформленае на працягу некалькіх тыдняў. Ён падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці санкцыі будуць неадкладна адноўленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?