12.10.2015 / 19:55

Назіральнік укінуў у скрыню пустыя бюлетэні, а пры падліку яны зніклі 9

На выбарчым участку №60 Маскоўскага раёна г. Берасця былі выяўленыя махінацыі з бюлетэнямі.

Сябар Рады руху «За Свабоду» падаў заяву пракурору Берасця аб распачынанні крымінальнай справы «паводле факту падробкі дакументаў падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і заведама няправільнага падліку галасоў на выбарчым участку №60 Маскоўскага раёна г. Берасця».

Як паведамляе прэс-служба «За Свабоду», факт парушэння быў усталяваны Дзянісам Турчаняком у выніку эксперыменту.

9 кастрычніка Турчаняк прыйшоў на гэты выбарчы ўчастак, дзе яму ўручылі бюлетэнь для галасавання і прапанавалі прайсці ў кабіну для галасавання, што ён і зрабіў: «Аднак вырашыў не галасаваць датэрмінова і не апусціў бюлетэнь у скрыню для датэрміновага галасавання. Замест бюлетэня я кінуў у скрыню для галасавання аркуш паперы, пасля чаго выйшаў з тэрыторыі ўчастка, а бюлетэнь панёс з сабой».

«Мне стала цікава, як адаб'ецца ў справаздачнасці выбарчай камісіі недахоп майго бюлетэня пры падліку галасоў 11 кастрычніка 2015. Таму я зарэгістраваўся на гэтым выбарчым участку ў якасці назіральніка, каб убачыць усё на свае вочы», — распавядае Дзяніс Турчаняк.

Акрамя таго, яму стала вядома, што так жа паступілі і некалькі іншых выбаршчыкаў: яны не сталі галасаваць датэрмінова, а «пакінулі бюлетэні сабе ў якасці сувеніра — на памяць аб выбарах прэзідэнта 2015 года».

Гэтыя бюлетэні яны перадалі актывісту Руху «За Свабоду»: «Такім чынам у мяне меліся чатыры бюлетэні, якія былі выдадзеныя ў перыяд датэрміновага галасавання на выбарчым участку №60 Маскоўскага раёна Берасця. На ўсіх гэтых бюлетэнях маюцца подпісы сябраў выбарчай камісіі».

11 кастрычніка, будучы назіральнікам, Турчаняк звярнуў увагу на скрыню датэрміновага галасавання і заўважыў, што «контуры і форма пластыліну, на якім маецца адбітак пячаткі, а таксама і месцазнаходжанне шнура да пластыліну, адрозніваюцца ад таго, якімі яны былі ў дзень майго галасавання». Ён паведаміў пра гэта старшыні камісіі Галіне Ківель, зрабіўшы выснову, што «скрыня датэрміновага галасавання незаконна адчынялася падчас датэрміновага галасавання і была паўторна апячатаная».

Падчас падліку галасоў Турчаняк даведаўся ад старшыні камісіі, што на гэтым выбарчым участку ў датэрміновым галасаванні ўзялі ўдзел 365 чалавек, якім выдадзена 365 бюлетэняў.

«Паколькі 4 бюлетэні знаходзяцца ў мяне, то пры падліку галасоў павінна была выявіцца іх нястача. У скрыні не можа знаходзіцца больш за 361 бюлетэнь. Але такая нястача не выяўленая сябрамі камісіі, якія падчас падліку ўсталявалі, што ў скрыні для датэрміновага галасавання знаходзіцца 364 бюлетэні, што на 3 бюлетэні больш за тую колькасць, якая можа там знаходзіцца», - піша сябра Руху «За Свабоду» берасцейскаму пракурору.

Нарэшце, «у скрыні датэрміновага галасаванне не выявілася лістоў паперы, якія былі кінутыя замест бюлетэняў мной і астатнімі грамадзянамі, што з'яўляецца сведчаннем несанкцыянаванага доступу да змесціва скрыні». Ён робіць выснову, што «лісты паперы былі канфіскаваныя са скрыні неўсталяванай асобай і замененыя на фальшывыя бюлетэні».

Дзяніс Турчаняк прыкладае да заявы на імя пракурора Берасця копіі бюлетэняў, не кінутых у скрыню, просіць правесці праверку паводле ўказаных фактаў і распачаць крымінальную справу аб падробцы выбарчых бюлетэняў і заведама няправільнага падліку галасоў.

0
выбары выбары / Адказаць
12.10.2015 / 20:10
Ды якая розница? Няма нияких выбарау у гэтай краине. Трэба рыхтавацца да Плошчы и да адпаведных падзей.
0
КВ / Адказаць
12.10.2015 / 20:37
Трэба, каб у сілавых структур быў матываваны электарат. Пажадана з сэнсам афіцэр.
0
Хемуль / Адказаць
12.10.2015 / 20:42
Фокус-покус: лёгким движением руки не находим никаких нарушений и элегантно заводим уголовное дело на провокаторов, которые пытались помешать свободно волеизьявлять. Совок победил.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру