Расійскі сайт Znak.com атрымаў афіцыйнае папярэджанне Раскамнагляду за скан з твітара, дзе было размешчанае фота сцяга Расіі, які топчуць разгневаныя людзі — як сцвярджаецца, жыхары Алепа, абураныя расійскім абстрэлам.

twitter.com/adagamov

twitter.com/adagamov

Паводле заявы расійскага нагляднага ведамства, ілюстрацыя адлюстроўвае групу людзей, якія апаганьваюць дзяржаўны сцяг Расіі, а такое дзеянне з'яўляецца ў РФ злачынствам.

«Згодна з ч. 6 арт. 10 Федэральнага закона № 149-ФЗ «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і аб абароне інфармацыі» забараняецца публікацыя iнфармацыi, за распаўсюд якой прадугледжаная крымінальная або адміністрацыйная адказнасць», — гаворыцца ў паведамленні.

Спасылаючыся на 16 артыкул расійскага закона аб СМІ, Раскамнагляд вынес рэдакцыі і заснавальніку Znak.com папярэджанне. Па законе, калі на працягу года сродак масавай інфармацыі атрымлівае такія пісьмовыя папярэджанні «неаднаразова», гэта можа стаць падставай для спынення яго дзейнасці.

У артыкуле ад 8 кастрычніка гаворыцца аб антырасейскай дэманстрацыі, якая адбылася ў сірыйскім горадзе Алепа пасля таго, як расейская авіяцыя меркавана нанесла ўдар па гэтым горадзе, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі, але не групоўкі ІД. Аб дэманстрацыі, як сказана ў тэксце, паведаміў карыстальнік твітара пад псеўданімам bangkokdave. Ён жа і размясціў фота, рэтвіт якога размясціў блогер Рустэм Адагамаў — скан яго паста і быў прыведзены ў публікацыі Znak.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?