Дэпутаты Менгарсавету зацьвердзілі мэхнізм уліку меркаваньня насельніцтва пры прыняцьці рашэньняў пра перайменаваньні вуліц.

Гарадзкія ўлады будуць абмяркоўваць зь менчукамі плянаваныя найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў сталіцы. Мэханізм уліку думкі насельніцтва пры прыняцьці такіх рашэньняў зацьвердзілі дэпутаты Менгарсавету на 9‑й сэсіі. Высновы камісіі па найменьні й перайменаваньні праспэктаў, вуліц, плошчаў Менску будуць публікавацца ў газэтах «Мінскі кур’ер» і «Вячэрні Мінск». Пасьля знаёмства зь імі месьцічы цягам двух тыдняў змогуць адправіць свае водгукі.

Меркаваньні, якія паступяць у камісію, апрацуюць і абагульняць. Асабліва ўважліва будуць адсочвацца прапановы менчукоў, якія жывуць на праспэктах, вуліцах, плошчах, якім прапануецца надаць новае імя.

Паводле вынікаў праведзенага аналізу атрыманых заўваг камісія прыме канчатковае рашэньне. Пасьля яно будзе разгледжана на паседжаньні Менгарвыканкаму й зацьверджана дэпутатамі Менгарсавету.

Паводле агенцтва «Мінск-навіны»

Глядзі яшчэ:
У Менску зьявіліся вуліцы Брыля, Сапегі і Вайніловіча
Касьцёл ня хоча заставацца на вуліцы Савецкай
Вуліц Вайніловіча, Сапегі і Брыля ў Менску ня будзе
Пытаньне аб вуліцах Вайніловіча, Сапегі і Брыля будзе разгледжана паўторна
Перайменаваць Берсана ў Вайніловіча можа толькі Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0