Адвакат украінкі Надзеі Саўчанка, якую ў Расіі судзяць па справе аб забойстве расійскіх журналістаў у Луганскай вобласці, паведаміў, што яе сястры Веры забаронены ўезд на тэрыторыю Расіі да 2020 года.

ria.ru

ria.ru

«Толькі што тэлефанавала Вера Саўчанка, сястра Надзеі. Ёй забаранілі ўезд у Расію да 2020 года!» — напісаў Марк Фейгин на сваёй старонцы ў твітары.

Падрабязнасці гэтай забароны пакуль невядомыя, сама Вера Саўчанка недаступная для каментароў.

Як адзначае адвакат, у падобнай сітуацыі Вера Саўчанка не зможа сведчыць на працэсе па справе сястры. Паводле яго слоў, Надзея Саўчанка засталася цяпер пазбаўленая права на абарону, бо сястра была заяўленая адзіным сведкам абароны на працэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0