Пра гэта паведаміў дырэктар «Арт-сядзібы»Павал Белавус.

Замову выконвае магілёўская фабрыка «Стужка».

«Патэлефанавалі сёньня з магілёўскай фабрыкі «Стужка» і сказалі, што запусьцілі ў вытворчасьць нашу замову (5 км бел-чырвона-белай стужкі), паабяцалі, што на наступным тыдні ўжо адгрузяць.

Адгрузіць яе згодна з дамоваю яны павінны былі да 19 верасьня, але тады патэлефанавалі і сказалі, што бяда, праблема з сыравінаю, і змогуць толькі на пачатку лістапада.

Выбары мінулі, і справа ідзе да таго, што зробяць, і ўсе людзі, якія дапамаглі сабраць патрэбную суму, атрымаюць запаветную бел-чырвона-белую стужачку», — напісаў у фэйсбуку Павал Белавус.

Павал Белавус апавёў, што для замовы стужкі летам быў аб’яўлены збор сродкаў.

«Адгукнулася каля дзясятка чалавек, і хутка мы аплацілі патрэбную суму, каля 2000 умоўных адзінак, каб прадпрыемства пачало выраб стужкі. Стужка будзе выкарыстоўвацца кожным з укладальнікаў для сваіх мэтаў. Нехта будзе раздаваць, нехта прадаваць, нехта ўпрыгожваць пакункі. «Арт-сядзіба» ж плянуе працягнуць зь ёю сваю ранейшую акцыю #беларускаястужка, а таксама знайсьці спонсараў на замову большага накладу для раздачы і правядзеньня грамадзкай акцыі па папулярызацыі нацыянальных сымбаляў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?