Фота Станіслава Каршунова, Tut.by

Фота Станіслава Каршунова, Tut.by

Дзяржаўны мытны камітэт унёс змяненне ў пералік тавараў для асабістага карыстання, якія фізічныя асобы могуць увозіць і вывозіць з Беларусі праз пункты спрошчанага пропуску у суправаджаным багажы. Адпаведная пастанова апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У прыватнасці, з 15 кастрычніка забараняецца ўвозіць у краіну алкагольныя напоі і піва. Пры гэтым, іх па-ранейшаму можна вывозіць. Алкаголь — не больш за 1 літра на аднаго чалавека, якi дасягнуў 18-гадовага ўзросту, а таксама піва — не больш за 2 літраў на адну фізічную асобу, якая дасягнула паўналецця.

— Гэтая мера накіравана на спыненне фактаў ўвозу фізічнымі асобамі алкагольнай прадукцыі для яе ўключэння ў незаконны эканамічны абарот з прычыны адсутнасці мытнага кантролю ў пунктах спрошчанага пропуску праз Дзяржаўную мяжу Беларусі, —пракаментавалі змены ў ДМК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?