14.10.2015 / 15:20

Святлану Алексіевіч у школе будуць праходзіць па рускай літаратуры 29

Творчасць беларускай пісьменніцы змесцяць у раздзел «Рускамоўная літаратура Беларусі»

фота Сяргея Гудзіліна

Пра тое, што дзве кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры гэтага года — «Цынкавыя хлопчыкі» і «Чарнобыльская малітва» — вернуцца ў школьную праграму, Міністэрства адукацыі паведаміла на наступны дзень пасля абвяшчэння рашэння Нобелеўскага камітэта. З наступнага года творы Святланы Алексіевіч будуць праходзіць 11-класнікі і ў профільных, і ў базавых класах.

Праўда, вывучаць творчасць беларускай пісьменніцы будуць … па рускай літаратуры. Яе кнігі змясцілі ў раздзел «Рускамоўная літаратура Беларусі». Дарэчы, яшчэ ў 90-х Алексіевіч была ў школьных праграмах па беларускай літаратуры, але вывучалі яе дзеці ў перакладах на беларускую мову.

Дарэчы, у 11-м класе на літаратуру — і рускую і беларускую — адводзіцца зусім няшмат гадзін. У першым паўгоддзі ў школьнікаў на тыдзень два ўрокі рускай літаратуры і адзін урок беларускай, а ў другім наадварот — адзін урок рускай і два беларускай літаратуры. А на ўсіх рускамоўных аўтараў Беларусі адводзіцца ўсяго адзін урок. Цяпер за гэты час школьнікі павінны даведацца імёны Анатоля Андрэева, Сяргея Трахімёнка, Алега Ждана, Веньяміна Блажэннага і яшчэ з дзясятак аўтараў.

0
belariy / Адказаць
14.10.2015 / 15:33
ага. а каб Нобеля не далі, то ў праграму не вярталі бы ?? нашыя чыноўнікі такія ўжо... чыноўнікі.
0
мапет-шоу / Адказаць
14.10.2015 / 15:33
Гэта проста анекдот.
0
Филифион / Адказаць
14.10.2015 / 15:41
Ай-яй-яй. Дык вось да якой литаратуры належыць творчасьць беларускага нобелеускага ляурэата и узбагачае яе ?! А сп. Марцинович убачыу быу у падзеи прыкмету станауленьня и прызнаньня беларускай литаратуры. Ды й не тольки ён...:))
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру