14.10.2015 / 16:42

Расія патрабуе новага расследавання катастрофы MH17 8

Расія катэгарычна не згодная з высновамі камісіі Нідэрландаў аб катастрофе самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines MH17 17 ліпеня мінулага года на ўсходзе Украіны і ініцыюе аднаўленне расследавання, сцвярджаючы, што расійскаму боку не было прадстаўлена доказаў наяўнасці паражальных элементаў ад расійскай ракеты на месцы катастрофы самалёта.

Пра гэта ў сераду заявіў намеснік кіраўніка Расавіяцыі. Улады «ДНР» таксама адказалі на публікацыю дакладу па крушэння «Боінга», назваўшы яго высновы «палітызаванымі і ангажаванымі».

У апублікаваным у аўторак дакладзе камісіі Нідэрландаў гаворыцца, што ў целах трох членаў экіпажа, а таксама ў абломках самалёта ўдалося знайсці паражальныя элементы з нелегіраванай сталі, характэрныя для баявой часткі ракеты сістэмы «Бук» (мадэль 9N314M). Боегалоўка гэтай мадэлі знаходзіцца на ўзбраенні расійскай арміі.

0
Янка / Адказаць
14.10.2015 / 17:09
Расія стварыць сваю " камісію", якая выдасць справаздачу што " Боінг" збіў украінскі штурмавік Су-25, які максімум з узбраеннем можа падняцца да 5 000 метраў( " Боінг" ляцеў на вышыні 10 200 м ), або " Бук" быў украінскі і выстраліў з Днепрапятроўску. Вопыт у гэтым у Расіі есць, пасля таго як немцы знайшлі ў Катыні месца масавага пахаваня тысяч забітых НКУС польскіх афіцэраў , Сталін стварыў камісію Бурдэнка, якая натуральна прыйшла да высновы, што ўзятых Саветамі ў палон палякаў забілі немцы.
0
гарадзенец / Адказаць
14.10.2015 / 17:19
Спаліліся! Калі вернуцца да нармальнага розуму і Крым будзе няўсмак ад сораму. Калі вернуцца....?
0
мася / Адказаць
14.10.2015 / 17:49
рыло в пуху
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру