Старшыню арганізацыйнага камітэту для правядзення «Чарнобыльскага шляху» Віктару Івашкевічу ў панядзелак у гарадскім упраўленні міліцыі паведамілі, што падчас правядзення «Чарнобыльскага шляху» забаронена выкарыстоўваць незарэгістраваную сімволіку, і што за парушэнне Віктар Івашкевіч, як арганізатар, будзе несці адказнасць.

Віктар Івашкевіч удакладняе, што папярджанне тычыцца яго асабіста як арганізатара, і ні ў якім разе удзельнікаў акцыі: «Я падаваў заяўку – я нясу адказнасць. І за ўсё сцягі, якія будуць на «Чарнобыльскім шляху», таксама буду адказваць асабіста я. Папярэджанне ні ў якім разе не тычыцца удзельнікаў акцыі, якія прыйдуць са сцягамі ці іншай атрыбутыкай. Таму я заклікаю ўсіх, хто збіраецца на акцыю, смела браць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі. Гэта справа гонару!»

Нагадаем, што мінгарвыканкам дазволіў правесці шэсце ад Акадэміі навук па галоўным праспекце Мінска і вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, якая месціцца ў парку Дружбы народаў, ля плошчы Бангалор. Аднак распаўсюджаныя загадзя ўлёткі скіроўвалі людзей у 18:00 на Кастрычніцкі пляц, таму Аляксандр Мілінкевіч загадзя туды прыйдзе, каб патлумачыць сітуацыю і закліча ўсіх разам па ходніках перайсці да Акадэміі навук і ўжо адтуль кіравацца да Чарнобыльскай капліцы.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0