14.10.2015 / 19:06

У Мінску з балкона на машыну скінулі палаючую канапу  7

13 кастрычніка з акна шматпавярховіка па вуліцы Лынькова ў Мінску выкінулі падпаленую канапу, паведамляе МНС Беларусі.

Ратавальнікі, якія выехалі на месца здарэння, высветлілі, што прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Жонка гаспадара кватэры была нецвярозая. Яна паліла на балконе, але патушыць недакурак забылася. Мабыць, у паніцы 31-гадовая жанчына выкінула з балкона фрагмент абгарэлай мэблі.

Часткі канапы зваліліся на прыпаркаваны Dodge Caliber 2006 года выпуску. На шчасце, падпаленыя «снарады» пашкодзілі толькі лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля. Ніхто не пацярпеў.

Дарэчы, пажарны апавяшчальнік у кватэры не спрацаваў — у ім не было батарэек. 

0
Васіль Шэлехаў / Адказаць
14.10.2015 / 19:18
Калі мне не змяняе памяць, ПДР забараняюць паркаваць аўтамабіль на абочыне з боку жылых дамоў. Верагодна, менавіта для таго, каб не было такіх выпадкаў. І каб машыны аператыўнага прызначэння маглі наблізіцца бліжэй да дому. Таму, вадзіцель кампенсацыі не атрымае.
0
ШОМ!!! / Адказаць
14.10.2015 / 19:36
Быдла -палiльшчыкау пара саджаць за тэрарызм у дачыненнi да суседзяу
0
Driver / Адказаць
14.10.2015 / 20:45
ШОМ!!!, тэрарызм - ставіць машыны под вокнамі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру