14.10.2015 / 19:22

Расія накіравала да берагоў Сірыі свой адзіны авіяносец 18

Цяжкі авіянясучы крэйсер «Адмірал Флота Савецкага Саюза Кузняцоў», адзіны ў Расіі авіяносец, да канца тыдня адправіцца з Мурманска да берагоў Сірыі, паведаміла FlashNord крыніца ў камандаванні Паўночнага флоту.

topwar.ru

«Крэйсер завяршыў докавы рамонт і да канца тыдня адправіцца да берагоў Сірыі, дзе далучыцца да аперацыі па знішчэнні групоўкі «Ісламская дзяржава»», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, з мая па жнівень гэтага года авіяносец праходзіў докавы рамонт на 82-м суднарамонтным заводзе ў Раслякове (Мурманская вобласць). Затым на штатнай стаянцы ў Мурманску ён праходзіў аднаўленне да поўнай баявой гатоўнасці.

0
Филифион / Адказаць
14.10.2015 / 19:37
Для абвешчанай вайсковай нибыта (насамрэч непасрэдны удзел у канфликце) тольки дапамоги Асаду гэта занадта. Мае месца адмысловая эскалацыя вайсковай силы у рэгиёне, з мэтами значна шырэйшыми, чым дапамога Асаду.
0
Уладзя / Адказаць
14.10.2015 / 19:39
Цікава, колькі яму праз Атлантыку да той Сірыі плысьці?! Крый Божа, што здарыцца, дык як жа Расеюшка без авіяносцаў жыцьме?! Нафтадаляраў усё меней, а тут яшчэ арабы псуюць гандаль...
0
Филифион / Адказаць
14.10.2015 / 19:47
Уладзя, з усим эскортам, нейдзе каля трох тыдняу, менавита плысьци. ;) Звычайна гэтыя дуры не рухаюцца хутка.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру