14.10.2015 / 19:38

TripAdvisor назваў найлепшыя рэстараны свету 1

TripAdvisor апублікаваў рэйтынг найлепшых рэстаранаў высокай кухні ў свеце па версіі Travelers 'Choice. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе, які паступіў у рэдакцыю  lenta.ru.

Найлепшым рэстаранам свету прызнаны іспанскі Martin Berasategui. Другое месца дасталася Europea ў Манрэалі. Тройку лідараў замыкае французскі Maison Lameloise. У рэйтынг таксама патрапілі ўстановы з Вялікабрытаніі, Даніі, Японіі, Кітая, Новай Зеландыі, Грэцыі, ЗША і іншых краін.

Адна з страў у рэстаране Martin Berasategui: запечаны голуб і свежая паста з грыбамі, зялёным лукам і труфелевым соусам. Фота thegoodtravellife.com

Рэйтынг Travelers 'Choice складаўся на аснове водгукаў, пакінутых падарожнікамі на сайце TripAdvisor. Пры вызначэнні пераможцаў улічвалася колькасць і якасць водгукаў, а таксама рэйтынгі гатэляў, славутасцяў і рэстаранаў па ўсім свеце больш чым за гадавы перыяд.

0
belariy / Адказаць
14.10.2015 / 22:21
дурацкі сайт. я там пакінуў свае каментары, па-беларуску. так іх не разьмесьцілі з-за таго, што ім, ці бачыце, гэтая мова не зразумелая. (((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру