Новая рэдакцыя генплана Мінска прадугледжвае рэканструкцыю 15% тэрыторый прамысловых прадпрыемстваў, паведаміў журналістам 14 кастрычніка на прэзентацыі карэкціроўкі Генеральнага плана Мінска галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў.

Паводле яго слоў, ужо зараз рэалізуецца план вынасу некаторых прадпрыемстваў за рысу горада. Так, адбываецца вызваленне тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1» пад забудову комплексу «Мінск-Мір», выносяцца авіярамонтны завод і іншыя прадпрыемствы. Таксама ідзе выслабаненне тэрыторыі птушкафабрыкі імя Крупскай. «Ужо ў вялікім аб'ёме выкананы знос вытворчых плошчаў, і гэта тэрыторыя плануецца да асваення ў найбліжэйшыя гады», — паведаміў галоўны архітэктар.

Ён зазначыў, што ў Мінску пад вытворчасці занята 4 тыс. га тэрыторый. «Трэба дыферэнцыравана падыходзіць да ўсіх вытворчых тэрыторый і там, дзе лішак працоўнай сілы, не трэба ствараць вялікую колькасць працоўных месцаў», — сказаў Акенцьеў. У Мінску нераўнамерна размеркаваныя тэрыторыі прыкладання працы, што выклікае пікавыя нагрузкі на транспарт, калі насельніцтва едзе на працу або вяртаецца з працы. Так, у Цэнтральным раёне ўзровень забяспечанасці складае 500 месцаў на 1.000 насельніцтва, у Фрунзенскім — 33. «Мы гэту праблему лічым важнай і ўлічваем у генеральным плане», — сказаў галоўны архітэктар.

Таксама ён паведаміў, што ідзе выслабаненне тэрыторыі ваенных гарадкоў. Сярод іх ён назваў аб'екты па вуліцах Маякоўскага, Новавіленскай, Кабушкіна і іншыя. «Змяненне функцый дазваляе размясціць там вялікі аб'ём жылля», — зазначыў спецыяліст. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?