Беларуская чыгунка ў школьныя канікулы і святочныя дні лістапада назначыла 7 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, а таксама ў міжнародным руху, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Так, у міжнародных зносінах дадатковыя паязды назначаны па маршруце Брэст — Масква — Брэст. Цягнік №252/209 Брэст — Масква будзе курсіраваць з Брэста 29, 30, 31 кастрычніка, з Масквы — 30, 31 кастрычніка і 1 лістапада. Цягнік №132/131 будзе выязджаць з Брэста 6, 7, 8, 9, 10 лістапада, з Масквы — 7, 8, 9, 10, 11 лістапада.

Таксама ў межах Беларусі будуць курсіраваць пяць дадатковых паяздоў: 6 лістапада цягнік №672 Мінск — Гомель, №638 Мінск — Гомель, №635 Мінск — Пінск, №665 Мінск — Брэст; 7 лістапада — саставы №671 Гомель — Мінск, №636 Пінск — Мінск, №116 Брэст — Мінск; 8 лістапада — №698/697 Мінск — Гомель.

Больш падрабязную інфармацыю аб назначаных дадатковых паяздах можна атрымаць на сайце беларускай магістралі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0