У Таліне адбыўся мітынг супраць намеру ўладаў рэспублікі прыняць у краіне мігрантаў з Афрыкі і з Блізкага Усходу. На акцыю прыйшлі каля тысячы чалавек, паведамляе delfi.ee.

Тут і ніжэй фота: delfi.ee

Тут і ніжэй фота: delfi.ee

Спачатку пратэстоўцы сабраліся каля будынка пасольства Германіі і разгарнулі плакаты з лозунгамі на нямецкай мове, адрасаванымі канцлеру Германіі Ангеле Меркель: «Ты не справішся з гэтым, жанчына!», «Тут не твая зямля, жанчына!».

Затым удзельнікі акцыі адправіліся да парламента Эстоніі, дзе правялі мітынг пад лозунгамі «Мы не хочам бежанцаў», «Эстонія да гэтага не гатовая», «Мяжу — пад кантроль!». Падчас правядзення мерапрыемства актывісты пачалі збіраць подпісы пад петыцыяй супраць прыёму бежанцаў.

Арганізатарамі акцыі выступілі фонд «Еўрапейскі нацыянальны фронт», Кансерватыўная народная партыя Эстоніі, а таксама Партыя народнага адзінства.

Нягледзячы на тое, што дзяржавы Балтыі прымуць усяго па некалькі сотняў бежанцаў, пераважная частка насельніцтва Эстоніі, Латвіі і Літвы не падтрымлівае размяшчэнне мігрантаў у сваіх краінах, бачачы ў іх пагрозу росту злачыннасці, рэлігійнага экстрэмізму і пачатку трэнняў з-за этнакультурных адрозненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0