14.10.2015 / 22:42

Кіраўнік МУС падзякаваў міліцыянтам за стрыманасць падчас выбараў 5

Ігар Шуневіч адзначыў высокую асабістую дысцыплінаванасьць і вытрымку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта.

«Ад імя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і сябе асабіста выказваю падзяку асабоваму складу за добрасумленнае выкананьне службовых задачаў, высокую дысцыпліну і стрыманасьць, якія далі магчымасьць забясьпечыць правядзеньне выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на высокім арганізацыйным узроўні», — адзначыў міністар.

У пэрыяд з 5 па 12 кастрычніка ўвесь асабісты склад МУС быў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. Масавую акцыю з нацыянальнымі сьцягамі напярэдадні выбараў і стыхійную акцыю пратэсту ў дзень выбараў не разганялі, хоць падчас апошняй затрымалі  пяцёх анархістаў, таксама адзначаная сьпешна спыненая спроба скласьці пратакол на 17-гадовага хлопца. Пасьля выбараў адбываліся затрыманьні на падставе выкарыстаньня нацыянальнай сымболікі: кіроўцу зь бел-чырвона-белым сьцягам адпусьцілі празь дзьве гадзіны затрыманьня, а футбольных фанатаў з шалікамі з «Пагоняй» пакаралі штрафамі.

«Выбары прайшлі ў строгай адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, спакойна, безь ніякіх узрушэньняў. Усё неабходнае для гэтага мы зрабілі», — заключыў Шуневіч.

У пэрыяд кампаніі па выбарах прэзыдэнта ў Менску прайшло некалькі акцыяў апазыцыі. Супрацоўнікі міліцыі нікога на іх не затрымлівалі, на арганізатараў склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

0
смех / Адказаць
15.10.2015 / 01:04
Да, кое-каму наморднік не зашкодзіў бы..
0
just / Адказаць
15.10.2015 / 05:21
А ў іх там можа "зборы" на прадмет стрыманасьці праводзяць? Цікавая практыка. А што наморднік, як вышэй чалавек сказаў, - не памые своечасова , дык да работы не дапусьцяць. Трэба скафандар, ня менш страшны за цяперашнюю форму. Праходжу каля базара, купляю дыню, у дзень галасаваньня, прадавец мяне ведае, заўседы радасны і, што нават мая сям'я звўважыла, па-наску якія словы кажа. Ня так "бері, дыня хорошая", - "для цябе пакінуў, соку і пекціну ў ей многа, можа, траўму тваю падлечыць". А кажа - "Жыве Беларусь" я раньше не понімал, а теперь даже плакал, когда видел это все". Все - гэта выбары. І што аж спыніла перадачу грошай -"я малюся за тебя, человек, потому что ты улыбаешься. А болі твоі пройдут, потому что ты матери своей не даешь тяжести носить. Жизнь говорит мне ваша "милиция" , только что она в жизни понимает - пугать і забірать. У сілавыя стоуктуры трэба ісьці, каб бараніць, а не палохаць. Ну і да слова, аж так млець быць прэзыдэнтам, варта не спортачудовішча і санкцыі з пагрозамі пакідаць, а гонар. І годнасьць. Банкрот і злодзей..
0
Олег / Адказаць
15.10.2015 / 06:21
Милиция вела себя спокойно, потому что не было команды "Фас!"
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру