Пра гэта сёння паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын пасля свайго выступу ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сказаў, што Беларусь просіць у Міжнароднага валютнага фонда незвычайны крэдыт памерам 3 мільярды даляраў. Гэта тая сума, якую можа выдзеліць МВФ, зыходзячы з квотнага прынцыпу.

Гэтым разам фармат крэдыту незвычайны: не стэнд-бай, а так званы «пашыраны фармат».

Журналісты папрасілі ўдакладніць, чым адрозніваюцца гэтыя фарматы. Міністар фінансаў адказаў, што крэдыт у пашыраным фармаце прадугледжвае абавязковыя структурныя рэформы беларускай эканомікі.

На пытанне, ці гатовы праект гэтых рэформаў, міністр Амарын сказаў, што так, ён ужо гатовы і перададзены для азнаямлення экспертам Міжнароднага валютнага фонда. А калі запыталі, ці будзе гэты дакумент адкрыты для вольнага доступу, міністр сказаў, што ў гэтым ён не ўпэўнены.

Таксама ён заявіў, што Беларусь за 9 месяцаў 2015 года выплаціла па знешніх даўгах калі трох мільярдаў даляраў, і да канца года застаецца выплаціць менш як адзін мільярд.

Амарын паведаміў таксама, што ўжо падрыхтаваны праект бюджэту краіны на 2016 год. Ён звярстаны з прафіцытам бюджэту ў памеры 2% ВУП. Разлікі зыходзілі з таго, што ў наступным годзе адзін бараль нафты будзе каштаваць у сярэднім 57 амерыканскіх даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?