Літва, Польшча і Еўракамісія (ЕК) у чацвер падпісалі дамову пра фінансаванне праекта газаправода паміж Літвой і Польшчай (GIPL). Кіраўнік ЕК Жан-Клод Юнкер адзначыў, што газаправод паміж Літвой і Польшчай з'яўляецца першым інфраструктурным праектам, які злучыць краіны Балтыі з рынкамі Заходняй Еўропы.

Прэм'ер Эстоніі Тааві Рыйвас, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, Жан Клод Юнкер, прэм'ер Латвіі Лаймдота Страўюма, прэм'ер Польшчы Эва Копач

Прэм'ер Эстоніі Тааві Рыйвас, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, Жан Клод Юнкер, прэм'ер Латвіі Лаймдота Страўюма, прэм'ер Польшчы Эва Копач

«Вы зрабілі больш, чым проста злучылі газаправоды, вы зрабілі больш, чым проста злучылі дзве краіны. Вы паклалі канец энергетычнай ізаляцыі краін Балтыі, вы паклалі канец працяглай залежнасці краін ад адзінага пастаўшчыка, злучылі ўвесь рэгіён з астатняй Еўропай», — сказаў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Бруселі кіраўнік ЕК Жан Клод Юнкер, звяртаючыся да прэзідэнта Літвы і прэм'ера Польшчы.

Па словах Жана Клода Юнкера, інвестыцыі Еўрасаюза (ЕС) у гэты праект — самыя вялікія інвестыцыі такога роду ў гісторыі ЕС.

«Гэта інвестыцыі, якія ў будучыні прынясуць дывідэнды, забяспечаць свабоднае перамяшчэнне энергарэсурсаў у Еўропе. (…) Нам трэба гарантаваць бяспеку паставак энергарэсурсаў, дыверсіфікаваць рэсурсы. Мы можам гэта зрабіць разам дзеля сваіх грамадзян, сваіх спажыўцоў», — сказаў Юнкер.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала, што падпісанне дамовы — важны крок да энергетычнага саюза ЕС.

«Сёння зроблены канчатковы і важны крок, якога не было б без добрай волі, разумення палітыкаў і, па-за ўсякімі сумневамі, без фінансавай дапамогі з бюджэту ЕС. (…) Гэта вырашальны крок у справе стварэння Энергетычнага саюза ЕС, пра які ў нас ёсць дамоўленасць. Гэта таксама важны крок для канкурэнтнасці і агульнага дабрабыту ўсяго ЕС», — сказала Д. Грыбаўскайце на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

Прэм'ер Эстоніі Тааві Рыйвас сказаў, што газаправод Польшчы і Літвы зблізіць ўсю Еўропу.

На праект коштам 555 млн еўра ЕК выдзяляе 295 млн. еўра з Фонду CEF Еўрасаюза, а яшчэ 10 млн. еўра будзе выдзелена на даследаванні.

Важны для Літвы і ўсяго ЕС праект дасць магчымасць рэалізаваць ідэю энергетычнага саюза і вырашыць праблему залежнасці Балтыйскіх краін ад расійскага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?