Дваццацігадовы жыхар Гомеля прысуджаны да штрафу ў 100 базавых велічыняў (18 мільёнаў рублёў) за ўхіленне ад службы ў войску. 

Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў яго вінаватым па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда. 

У маі 2015 года маладога чалавека выклікалі ў ваенкамат, прызыўнік пад роспіс атрымаў позву для праходжання медыцынскага агляду. Аднак на камісію хлопец не прыбыў. Паводле версіі следства і суда, зрабіў ён гэта наўмысна, з мэтай ухілення ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу. 

Прыгавор набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?