Мінск—Гродна

Цягнік з Мінска адпраўляецца ў 16:56 і прыбывае ў Гродна ў 22:03. За 37 800 вы можаце паехаць як у агульным вагоне, так і з месцамі для сядзення. Машрутка на Гродна сёння каштуе 120 тысяч, пры гэтым сярод розных фірм няма аніякай канкурэнцыі, бо паўсюль адзін і той жа кошт. З аўтобусамі ўсё ўвогуле кепска, ехаць доўга, а кошт яшчэ вышэйшы, чым на маршрутцы.

Мінск—Гомель

У 18:08 з Мінска адпраўляецца цягнік, які будзе ў Гомелі ўжо ў 21:46. Кошт яго – 45 400 за вагон з месцамі для сядзення. На маршрутцы даехаць да Гомеля каштуе 110 тысяч, але адна з маршрутак робіць неверагодную для бізнэсу акцыю – калі вы першым анлайн замовіце машрутку, то паедзеце на ёй за 5 тысяч, Карл! На аўтобусе зноў-такі кошты завышаныя – 110 тысяч за тое, каб ехаць 5 гадзін.

Мінск—Віцебск

Самым танным маршрутам зноў будзе цягнік. 17:19 праездам будзе ехаць цягнік Баранавічы-Палескія – Віцебск-Пасажырскі. Плацкарт каштуе 52 600, прыбыццё а 21:52. Маршрутка каштуе 100 тысяч і едзе 3,5 гадзіны. Што тычыцца аўтобусаў, то ў 16:25 з Усходняга аўтавакзала адпраўляецца аўтобус на Віцебск за 98 тысяч. Цікава, ці эканоміць хто-небудзь 2 тысячы дзеля таго, каб праехаць на аўтобусе?

Мінск—Магілёў

Цягнік да Магілёва-1, які адпраўляецца а 19:33 і прыбывае а 23:01, каштуе 30 500 у агульным вагоне. Машрутка каштуе 100 000 і едзе 2,5 гадзіны. На аўтобусе зноў выходзіць даражэй – 102 800 каштуе аўтобус, які едзе 4 гадзіны.

Мінск—Брэст

У 17:30 з Мінска адпраўляецца цягнік да Брэст, які прыбывае у 21:42 і каштуе 37 800. Але ехаць прыйдзецца ў агульным вагоне. Маршрутак на Брэст не знайшлося. Аўтобус, які адпраўляецца у 18:00 і прыбывае ў 23:00, каштуе 154 600. Гэта нешта неверагоднае.

Мінск—Полацк

У Полацк на цягніку з Мінску можна патрапіць толькі ў 01:43. Цягнік каштуе 52 600, а ехаць будзеце ў плацкарце. Машрутка каштуе 70 000, але адпраўляецца кожную гадзіну з Мінска і едзе 3 гадзіны. У 16:10 з мінскага Усходняга аўтавакзала ходзіць аўтобус, які каштуе 82 600 і прыбывае ў Полацк у 20:45.

Мінск—Баранавічы

У Баранавічы ходзіць цягнік за 24 900. Час паездкі 17:30—19.09 у агульным вагоне. Маршрутка да Баранавічаў каштуе 100 000 і даязджае за дзве гадзіны. Самы аптымальны па часе аўтобус ад’язджае з Цэнтральнага АВ ў 18:30 і прыбывае ў Баранавічы ў 20:45. Паездка на аўтобусе абыдзецца ў 71 000.

Мінск—Салігорск

З цягнікамі у слуцкім кірунку праблемы. Ніякіх электрычак, таму прыйдзецца ехаць толькі з перасадкамі праз Асіповічы. Але за гэта вы аддасцё ня больш за 30 тысяч. Маршрутка каштуе 70 тысяч і едзе дзве гадзіны. Аптымальны аўтобус адпраўляецца ў 16:30 з Усходняга АВ, прыбывае ў 19:15 і каштуе 73 тысячы.

Мінск—Мазыр

У Мазыр прамых цягнікоў таксама няма, таму прыйдзецца ехаць праз Калінкавічы. Мазырскія маршруткі таксама ладзяць акцыю з пяццю тысячамі, дастаткова толькі першым замовіць машрутку на сайце. А так маршрутка каштуе 80 000. У 17:20 з Усходняга АВ ідзе аўтобус да Мазыра, які прыбывае ў 21:45 і каштуе 124 700.

Мінск—Бабруйск

У Бабруйск дабрацца цягніком не праблема. У 17:00 адпраўляецца цягнік з Мінска, які прыбывае ў 18:42 і каштуе 36 100. Маршрутка каштуе 50 000 і едзе 2 гадзіны. З Усходняга АВ ходзяць шмат аўтобусаў да Бабруйску, ёсць варыянт у 17:00, які прыбывае ў Бабруйск у 18:50 і каштуе 79 000.

Мінск—Барысаў

З Мінска на цягніку да Барысава можна даехаць за 30 900. Адпраўленне ў 17:19, прыбыццё ў 18:26. Электрычкай будзе яшчэ танней: недзе каля 10.000. Да Барысава ходзяць і прыватныя маршруткі з вуліцы Славінскага. А вось аўтобусаў шмат. Ходзяць амаль кожныя 20 хвілін і каштуюць 25 000.

Мінск—Маладзечна

Цягнік да Маладзечна каштуе па-рознаму. Ёсць эканомны варянт у 18:55 за 29 100, цягнік прыбывае ў 19:50.Ёсць и электрычкі ўсяго за 10.000. Прыватныя маршруткі да Маладзечна ходзяць ад станцыі «Дружная» і ст.м. Пушкінская кожныя 20 хвілін і каштуюць 35 тысяч. Праўда, нідзе кошты іх не напісаныя. Што тычыцца аўтобусаў, ёсць варыянт за 48 200 з Цэнтральнага АВ. Адпраўленне ў 17:10, прыбыццё – 18:55.

Мінск—Ліда

У 16:56 з Мінска ў Ліду адпраўляецца цягнік, які прыбывае ў 20:10 і каштуе 30 500. Маршрутка каштуе 60.000 і ходзіць амаль кожную гадзіну. З Усходняга АВ ходзяць аўтобусы. У сярэднім каштуюць па 60 000, ёсць варыянт у 17:55 за 51 200. Аўтобус едзе 3 гадзіны.

Мінск—Жлобін

Цягніком ёсць самы танны варыянт за 44 100. Адпраўленне ў 18:49, прыбыццё ў 21:10. Маршрутка каштуе 100 000, ходзіць рэдка і едзе 3 гадзіны. З аўтобусамі тая ж праблема і кошт той жа самы. Аўтобус і маршрутка адпраўляюцца з Мінска толькі ў 07:00 і 08:20.

І, вядома, вы можаце заўсёды праехацца аўтаспынам ці планаваць маршруты з перасадкамі, што выйдзе вам яшчэ танней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?