Асноўны акцыянер і прэзідэнт кампаніі «Русал» Алег Дзерыпаска мяркуе, што найгоршае для расійскай эканомікі яшчэ наперадзе, па меншай меры пошук дна ў эканоміцы працягнецца яшчэ на тры кварталы, паведамляе CNBC.
«У Расіі ўсё яшчэ крызіс, мы па-ранейшаму бачым мноства праблем, якія неабходна вырашаць. Я мяркую, што ў бліжэйшыя дзевяць месяцаў мы будзем заставацца на дне», — заявіў расійскі бізнесмен.
Дзерыпаска адзначае, што расейскім уладам трэба будзе вырашыць вельмі шмат пытанняў, перш чым эканоміка ўбачыць нейкія паляпшэнні. Асаблівую ўвагу Дзерыпаска надае валацільнасці на сыравінных рынках, а таксама празмернай надзеі дзяржавы на дзяржаўныя кампаніі.
Бізнесмен таксама падкрэсліў неэфектыўнасць даўгавых рынкаў краіны і ўсёй фінансавай сістэмы Расіі ў цэлым.
Раней Алег Дзерыпаска падчас інвестыцыйнага форуму «Расія кліча!» аспрэчыў заяву кіраўніка ВТБ аб тым, што ў Расіі няма эканамічнага крызісу. Бізнесмен таксама заклікаў улады разабрацца з эканамічнай палітыкай.