У Мінску ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метро ўводзіцца часовая забарона на рух усіх тыпаў транспарту па вуліцы Мельнікайтэ, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама. 

Рух транспарту па гэтай вуліцы, што ў цэнтры горада, забараняецца з 28 кастрычніка 2015 года па 31 снежня 2017 года. 

Як паведамлялася, вядзецца праектаванне і будаўніцтва першага ўчастка трэцяй лініі метро, якая ўключае сем станцый. Цяпер ідуць будаўнічыя работы па першым пускавым комплексе, у склад якога ўваходзяць чатыры станцыі метрапалітэна, інжынерны корпус і будынак абслуговага персаналу. 

Даўжыня першага ўчастка складзе прыкладна 4,3 км. Лінія пройдзе праз цэнтр горада, і будзе пабудаваны «транспартны трыкутнік» — перасадачныя вузлы «Фрунзенская»/»Юбілейная плошча», «Плошча Леніна»/»Вакзальная» дададуцца да вузла «Купалаўская»/»Кастрычніцкая плошча». Вядуцца работы па будаўніцтве дзвюх станцый метрапалітэна — «Кавальская слабада» і «Вакзальная», затым будуць пабудаваныя станцыі «Юбілейная» і «Клары Цэткін» (ці «Плошча Багушэвіча»). Запланаваныя тэрміны ўводу — канец 2018 — пачатак 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?