4 кастрычніка кампанія з трох маладых людзей адпачывала ў клубе «Галактыка» на вуліцы Лідскай ў Гродне. Хлопцы паводзілі сябе цалкам спакойна, а ў нейкіх выпадках нават высакародна: спачатку дапамаглі дзяўчыне, якая спатыкнулася на прыступках каля ўваходу, потым далі грошай бяздомнаму мужчыну, які звярнуўся да іх па дапамогу.
Але тое, што адбылося далей, перакрыла ўсе ранейшыя добрыя ўчынкі: хлопцы ўвязаліся ў бойку з маладым чалавекам, у выніку якой у апошняга аказалася моцна пабіты твар, а на целе з'явіліся шматлікія сляды ўдараў, распавялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Запіс з камер відэаназірання прыкладаецца.