Каля 9.40 слесар-рамонтнік залез у корпус бетаназмешвальніка для яго абследавання. Паводле папярэдняй версіі ў выніку раптоўнага ўключэння ўстаноўкі рабочы атрымаў сур'ёзныя траўмы лопасцямі, якія пачалі круціцца.
З месца здарэння яго даставілі ў брэсцкую абласную бальніцу. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў у 16.50 пацярпелы памёр, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Па факце гібелі рабочага праводзіцца праверка.