Валавы ўнутраны прадукт застаецца адным з найважнейшых прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, заявілі БелаПАН у Міністэрстве эканомікі. 

«Распрацоўка прагнозных дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця працягваецца. Прагноз па ВУП у іх — адзін з ключавых прагнозных параметраў», — падкрэсліў прадстаўнік Міністэрства эканомікі. 

Разам з тым, паводле інфармацыі БелаПАН, адна з ранейшых рэдакцый афіцыйнага прагнозу не прадугледжвала зацвярджэння прагнозу па ВУП. У ёй зазначалася, што прыярытэтамі макраэканамічнай палітыкі на 2016 год будуць забеспячэнне збалансаванасці плацежнага балансу, зніжэнне ўзроўню інфляцыі і рост прадукцыйнасці працы.

Валавы ўнутраны прадукт — прагнозны паказчык, які на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў штогод зацвярджаецца беларускімі ўладамі ў якасці асноўнага прагнознага параметра сацыяльна-эканамічнага развіцця. Разам з тым у апошнія гады афіцыйныя прагнозныя арыенціры па тэмпах эканамічнага росту не выконваліся. Так, у 2012 годзе пры прагназаваным росце ВУП на 5,5% паказчык вырас на 1,7%, у 2013-м афіцыйны прагноз прадугледжваў рост 8,5%, фактычна ВУП вырас толькі на 1%. У 2014-м чакалася, што валавы ўнутраны прадукт павялічыцца ў рэальным выражэнні на 3,3%, фактычна рост склаў 1,6%.

На 2015 год улады ставілі задачу забяспечыць рост ВВП на 0,2—0,7%. Фактычна за студзень—жнівень валавы ўнутраны прадукт знізіўся на 3,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?