Прэзентацыя кнігі, прысвечанай архітэктару-рэстаўратару Валерыю Слюнчанку адбудзецца ў аўторак (20 кастрычніка) у кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Удзел бяруць пісьменнік Уладзімір Арлоў, архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік, гісторык, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

Пачатак а 19-й. Уваход вольны

***

Валерый Слюнчанка (1945—1992) — аўтар праектаў рэстаўрацыі Сафійскага і Богаяўленскага сабораў у Полацку, Каложскай царквы ў Горадні, кармеліцкага касцёла ў Мсціславе, сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах ды іншых знакавых помнікаў нашай гісторыі і культуры. У кнігу выдадзеную да 70-годдзя Майстра, увайшлі яго нарысы, эсэ і вершы, а таксама малюнкі і выцінанкі Валерыя. Асобны раздзел складаюць успаміны сяброў і калег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0