Рух транспарту ў пункце пропуску «Каменны Лог» будзе абмежаваны 16—18 кастрычніка з 9.00 да 18.00, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Абмежаванне звязана з правядзеннем у пункце пропуску будаўніча-мантажных работ. Забарона можа ўводзіцца як на ўезд, так і выезд з Беларусі.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць гэтыя абставіны і па магчымасці выбіраць для перасячэння мяжы з Літвой пункт пропуску «Катлоўка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0